ПозвонитьКарта сайтаВход

Унитарное коммунальное предприятие жилищно-коммунального хозяйства "Бешенковичский коммунальник"

Бешенковичам -575


«Бешанковіцкіраён» не толькі нагадае гісторыю, але і стане святам беларускай гасціннасці,кірмашовых забаў, майстроў сваёй справы…

Наш райцэнтр рыхтуецца да 575-годдзяБешанковіч. Калі плануецца правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, якая канцэпцыясвяткавання юбілею гарпасёлка? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні мы папрасілі намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справахмоладзі райвыканкама М. А. Пясецкую.

— Дата правядзення святкавання 575-годдзяБешанковіч ужо вызначана, — паведаміла Марына Анатольеўна. — Гэта будзе 6жніўня, субота. Абрана яна ў сувязі з тым, што першая згадка пра Бешанковічы ўгістарычных крыніцах звязана з рашэннем у 1447 годзе Казіміра IV пабудаваць уБеларусі ў памяць аб выратаванні яго жонкі ад утаплення ў 20-ты дзень ліпеняшэсць цэркваў у імя святога Ільі-прарока, у тым ліку ў Бешанковічах. Ільіндзень — 2 жніўня, таму прывязка дня горада ў нас і надалей на пастаяннай асновебудзе да бліжэйшых да гэтага дня выхадных. Вырашана таксама, што гэта будзесвята беларускай гасціннасці, кірмашовых забаў і майстроў сваёй справы падназвай «Бешанковіцкі раёк».

Для тых, хто не ведае: раёк — гэта народнытэатр, які складаецца са скрыні, дзе перастаўляюцца карцінкі або перамотваеццаз аднаго катка на другі папяровая паласа з дамарослымі выявамі розных гарадоў,вядомых людзей, падзей… Раёшнік перасоўвае малюнкі і распавядае прыказкі іпрымаўкі да кожнага новага сюжэта. Такім чынам, «Бешанковіцкі раёк» у юбілейныдзень нараджэння гарпасёлка будзе не толькі культурным брэндам нашага раёна,але і дапаможа адрадзіць, захаваць нематэрыяльную культурную спадчыну нашыхпродкаў, папулярызаваць беларускую гасціннасць, садзейнічаць павышэннюкультурнай і турыстычнай прывабнасці рэгіёна. З яго дапамогай бешанкавічане ігосці свята змогуць яшчэ раз пераканацца, наколькі багатая гісторыя нашагакраю, у чарговы раз адчуюць пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Забягаючынаперад, адзначу, што райкі з гістарычнымі даведкамі будуць выстаўлены на ўсіхгалоўных пляцоўках свята.

?— Марына Анатольеўна, сёння  ўжоможна прыадкрыць сакрэты падрыхтоўкі свята?
— Так, канцэпцыя правядзення святочных мерапрыемстваў распрацавана і звязана знашай сімволікай — гербам гарадскога пасёлка Бешанковічы. Асноўны яго элемент,як памятаеце, — чырвоная ладдзя, гружаная залатым таварам, з распушчанымчырвоным ветразем. Яе форма ўзята з радавога герба графаўХраптовічаў-Буценевых, якія валодалі Бешанковічамі з 1783 года да пачатку XXстагоддзя. Наш гарпасёлак размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, па якой праходзіўгандлёвы шлях «з варагаў у грэкі». У XVII стагоддзі ў Бешанковічах былапабудавана адна з найбуйнейшых на Заходняй Дзвіне прыстаняў, адкуль тавары пагандлёвым водным шляху адпраўляліся ў Рыгу. Груз на ладдзі сімвалізуе, штотавары не толькі адпраўляліся з гэтай прыстані, але і дастаўляліся па рацэ ўБешанковічы, бо тут штогод праходзіў вядомы на ўсю ваколіцу чатырохтыднёвыБешанковіцкі кірмаш — першы пасля Зэльвенскага. Сюды з’язджаліся купцы зПрыдзвіння, Прыдняпроўя, гарадоў і мястэчак як Беларусі, так і Расіі, іншыхзамежных краін. Раку Заходняя Дзвіна на гербе адлюстроўваюць пяць блакітныххвалістых пасоў, што сімвалізуе пяць поўных стагоддзяў з дня заснаваннягарпасёлка. Таму ў дзень свята ў райцэнтры будуць працаваць пяць тэматычныхпляцовак, па адной — на стагоддзе.

Першая пляцоўка — царкоўная, «Ільінскіязваны» — будзе прысвечана XV стагоддзю, калі Бешанковічы ўпершыню згадваюцца ўгістарычных летапісах. Размесціцца яна каля храма Святога прарока Ільі.Плануецца прыезд у гэты дзень у Бешанковічы дэлегацый Ільінскіх храмаўБеларусі, царкоўная служба, спевы, духоўная музыка ў выкананні выхаванцаўнядзельных школ, раёк з гісторыяй Ільінскай царквы, работа царкоўных гандлёвыхлавак (зараз, напрыклад, вядуцца перамовы са Свята-Елізавецінскім манастыром).
* * *
Другая пляцоўка — «Бешанковічы — яўрэйскае мястэчка» — размесціцца на вуліцыІнтэрнацыянальнай (каля ЗАГСа) і будзе прысвечана XVI стагоддзю і першамузгадванню пра яўрэйскае насельніцтва Бешанковіч. Не сакрэт, што да вайны нашрайцэнтр быў практычна яўрэйскім паселішчам. Таму на свята запрошаны дэлегацыіяўрэйскіх суполак. Чакаецца выступленне яўрэйскіх калектываў. Спадзяёмся, што данас прыедзе выстава «Бешанковічы — зваротная дарога» з Санкт-Пецярбурга. А раёкпазнаёміць прысутных з гісторыяй Бешанковіцкай яўрэйскай абшчыны.
* * *
У 1634 годзе Бешанковічы атрымалі Магдэбургскае права, што дазваляла ладзіцьтут два кірмашы за год. Таму ў XVII стагоддзі ў нас і была пабудавана адна знайбуйнейшых прыстаняў, адкуль тавары адпраўляліся ў Прыбалтыку. Трэцяя пляцоўка — «Петрапаўлаўскі кірмаш» — размесціцца ад ракі Заходняя Дзвіна да Домафальклору. Усе сакрэты пакуль адкрываць не буду. Магу толькі адзначыць, штогэта будзе відовішчнае мерапрыемства, якое сыходзіць каранямі ў гісторыю нашагароднага краю. Як і стагоддзі таму, ля Заходняй Дзвіны з’явяцца шэрагі гандляроўсувенірнай прадукцыі, рамеснікаў, майстроў. Пройдзе абласны конкурс «Бульбашына кірмашы».
* * *
Чацвёртая пляцоўка —« Шпацыр да маёнтка Храптовічаў» — будзе прысвечана XVIIIстагоддзю. У 1783 годзе Бешанковічы сталі ўласнасцю Іаахіма ЛітавораХраптовіча, які і пабудаваў тут новы палац (цяпер будынак дзіцячай школымастацтваў), разбіў парк і сад. Зараз будынак рамантуецца, ажыццяўляеццаафарбоўка фасада. Ідуць работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі ітэрыторыі парку, каб праз два месяцы мы змаглі не проста прагуляцца па паркавыхдарожках, дзе калісьці шпацыравалі дамы з сабачкамі, але і паглядзецьтэатралізаванае прадстаўленне з элементамі гістарычнай рэканструкцыі балю,выступленні творчых калектываў, пазнаёміцца з выставамі гісторыі сядзібы іработ мастака Напалеона Орды, з гісторыяй роду Храптовічаў, успомніць гісторыюпра «дуб Напалеона». На пляцоўцы будуць працаваць таксама касцюміраваныяперсанажы для фатаграфавання, фотазоны, водныя атракцыёны на сажалках у парку(катамараны, водныя шары).
* * *
З адным з легендарных фактаў з гісторыі Бешанковіч звязана будзе таксама пятаяпляцоўка. А дакладней, з тым, што ў Віцебскай рэдакцыі «Энеіды навыварат»згадваецца Бакціха-куціха, якая была ўтрымальніцай піўнога пограба ўБешанковічах, мела тут бровар і гандлёвую лаўку. Пляцоўка «Бакціха-куціха»(месца народных гулянняў) размесціцца каля Дома фальклору, дзе можна будзепакаштаваць стравы нацыянальнай кухні, тут пройдуць выступленні фальклорныхкалектываў, народныя гульні, кірмашовыя забавы, прэзентацыя квасу, гарбаты,напояў. Будуць працаваць раёк з фрагментамі паэмы «Энеіда навыварат», пляцоўкісельскіх Саветаў.

У святочных мерапрыемствах задзейнічаемтаксама гарадскі стадыён, цэнтральную плошчу. Завершыцца юбілейны дзеньнараджэння райцэнтра вялікім канцэртам, феерверкам і святочнай дыскатэкай.

?— Бешанковічы ўжо даўно не бачылі такогасвята. Гэтакая насычаная праграма патрабуе вялікай падрыхтоўкі?

— Вя дома, канцэпцы я свята распрацавана,цяпер вядзём перамовы з творчымі калектывамі, высвятляем, хто зможа да наспрыехаць, а хто не. Вырашаем пытанні з размяшчэннем гасцей. Прадумваем, якскласці праграму так, каб кожны жадаючы мог пабываць на ўсіх пяці пляцоўках,убачыць сваімі вачыма ўсё самае адметнае, самае цікавае.

 



Телефонный справочник
Диспетчерская: 375 (33) 613-36-62
Приемная: 8 (02131) 6-47-02
Директор: 8 (02131) 6-47-50
Зам. директора: 8 (02131) 6-47-66
Главный инженер: 8 (02131) 6-47-85
Гл. бухгалтер: 8 (02131) 6-47-10
Бухгалтерия: 8 (02131) 6-47-42
Нач. участка, мастер: 8 (02131) 6-47-61
Закрыть